У “ДНР” вынеслі першы смяротны прысуд

13/02/2016 - 12:55

Суд “ДНР” 12 лютага вынес першы смяротны прыгавор. Як паведамляе Lenta.ru са спасылкай на расійскія СМІ, на разглядзе знаходзяцца іншыя справы, фігурантам якіх пагражае расстрэл. Гэта справы аб забойствах і шпіянажы.

Ваенны трыбунал самаабвешчанай рэспублікі разгледзеў дзве крымінальныя справы, па якіх праходзяць вайскоўцы “ДНР”, болей за 40 справаў знаходзяцца на стадыі вытворчасці.

Крымінальны кодэкс, у якім прадугледжанае прымяненне смяротнай кары, быў прыняты ў гэтак званай Данецкай народнай рэспубліцы ў жніўні 2014 года. Ён грунтуецца на заканадаўчай базе Расіі, у Крымінальным кодэксе якой захоўваецца найвышэйшая мера пакарання. Аднак у Расіі з 1997 года быў уведзены мараторый на смяротнае пакаранне.

У “ДНР” абяцаюць гуманізацыю заканадаўства пасля завяршэння ўзброенага канфлікту з Украінай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі