Якую дапамогу, калі і ў якім аб’ёме атрымаюць палітвязні — эфір

22/09/2026 - 00:14

Вераніка Станкевіч

Неабходную суму ў 25 тысяч еўра для вызваленых і дэпартаваных з Беларусі 25 палітвязняў сабралі за шэсць гадзін. Але збор працягваецца, і на дадзены момант сабрана амаль 40 тысяч еўра. Апроч таго, гэтым разам тых, хто пажадаў пераехаць у Польшчу, адразу арганізавана перавезлі ў Варшаву, узгадніўшы гэты крок з МЗС Польшчы. І тыя, хто застаўся ў Літве, і тыя, хто паехаў у Польшчу, былі заселены, атрымалі першую падтрымку і ўжо пачалі працэс легалізацыі…

Як фонды, ініцыятывы і агулам дэмсілы і грамадзянская супольнасць рыхтаваліся да прыёму новых дэпартаваных з краіны палітвязняў? Якую падтрымку і дапамогу мусяць атрымаць былыя вязні і ці ўсім яна будзе аднолькавая? Якія патрэбы застаюцца незакрытымі і з якімі складанасцямі сутыкаюцца былыя палітвязні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка ініцыятывы “Вольныя” Вераніка Станкевіч у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі