Пра палітычную міфалогію, папулізм і працу над памылкамі — эфір

22/09/2026 - 00:13

Яўген Красулін / Euroradio

Чым далей ад нас падзеі 2020 года, тым больш яны становяцца падобнымі на казку. Часам страшную і нават жахлівую. А героі тых падзей міфалагізуюцца. І, як у герояў любых міфаў, сярод іх ёсць як добрыя, так і злыя. Адметна, што насамрэч і тыя падзеі, і тыя героі ды гераіні сёння жывуць побач з намі. Нехта нават палітыкай працягвае займацца. І гэтую “міфалагізацыю” выкарыстоўвае для сваіх папулісцкіх ці якіх іншых мэт. У той час як грамадства хацела б працы над памылкамі. І гэта тычыцца далёка не толькі 2020 года…

Як мы бачым лідараў і якія яны ў рэчаіснасці? Шкодзіць ці дапамагае нам палітычная міфалагізацыя і як яе выкарыстоўваюць для палітычнага выжывання і барацьбы? Калі трэба рабіць працу над памылкамі і чаму палітыкі так гэтай працы не любяць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі