Ірына Сідорская / Еўрарадыё
Мінчанка Ангеліна Камінская нарадзіла адразу трох дачок — “падарыла краіне трох жанчын” — і папрасіла ў Лукашэнкі кватэру. Пакуль атрымала трохмесны вазок, а яе прыклад запусціў флэшмоб шматдзетных сем’яў. Рэакцыя грамадства аказалася неадназначнай: ад захаплення смеласцю да абвінавачванняў у нахабстве. Амаль адначасова Святлана Ціханоўская напісала пра нябачную працу жанчын — догляд за дзецьмі і старэйшымі, хатнюю працу, арганізацыю жыцця сям’і. А вядоўца ютуб-шоу Канстанцін Каверын прапанаваў Ціханоўскай зрабіць эратычную фотасесію дзеля прыцягнення ўвагі да палітвязняў.
Чаму дзяржаўная падтрымка маладым бацькам выглядае не як права, а як узнагарода за заслугі і просьба да кіраўніка? Як у Новай Беларусі падзяліць хатнюю працу паміж жанчынамі, мужчынамі і дзяржавай — і ці перастане догляд дзяцей лічыцца перадусім жаночай справай? Што не так з прапановай Ціханоўскай эратычнай сесіі і чаму такое ж не прапаноўваюць мужчынам-палітыкам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у новым выпуску “Гендар_гэпа” з доктаркай навук у галіне камунікацыі, даследчыцай медыя, улады і гендару, заснавальніцай аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірынай Сідорскай у 12:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут