Аэрапорт Вільні / LRT
Увечары 21 верасня Віленскі аэрапорт прыпыняў сваю дзейнасць. Прычынай сталі паветраныя шары, якія ляцелі з тэрыторыі Беларусі. Абмежаванні былі адмененыя ў 2:40 ночы, піша LRT.
Абмежаванні закранулі каля дзясятка рэйсаў. Некаторыя самалёты замест прызямлення ў Вільні былі перанакіраваныя ў Коўна ці Рыгу, частка рэйсаў была адмененая. Затрымліваліся і вылеты з Вільні.
"Абмежаванні паветранай прасторы над Віленскім аэрапортам дзейнічалі з 23:25 да 2:45 праз гібрыдную атаку супраць Літвы, грамадзянскай авіяцыі і грамадства, што ажыццяўляецца Беларуссю. У небяспечных для авіяцыі раёнах былі зафіксаваныя навігацыйныя адзнакі, характэрныя для паветраных шароў", — гаворыцца ў паведамленні кампаніі "Літоўскія Аэрапорты".
Віленскі аэрапорт не сутыкаўся з падобнымі інцыдэнтамі ўжо некалькі месяцаў. Папярэдні такі выпадак быў зафіксаваны ў чэрвені.
Сёлета праз пагрозу ад метэазондаў праца аэрапорта Вільні прыпынялася каля дзесяці разоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут