Пісьменніцу Святлану Курс пахавалі на радзіме ў Любанскім раёне

21/09/2026 - 13:10

Магіла Святланы Курс / фота з сацыяльных сетак

Пісьменніцу Святлану Курс пахавалі на радзіме — на вясковых могілках у Баянічах у Любанскім раёне. Святлану пахавалі побач з бабуляй, якая стала правобразам гераіні яе аповесці "Па што ідзеш, воўча?".

Фот з яе магілы з'явілася ў сацыяльных сетках.

Святлана Курс (псеўданім — Ева Вежнавец) памерла ў Варшаве 19 ліпеня ва ўзросце 54 гадоў пасля цяжкой анкалагічнай хваробы.

Найбольшую вядомасць ёй прынесла кніга "Па што ідзеш, воўча?", якая выйшла ў 2020 годзе. Твор атрымаў прэстыжную літаратурныю прэмію імя Ежы Гедройця і быў перакладзены на шэраг замежных моваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі