З'явілася відэа, як ствараліся цмокі для "Гульні тронаў"

11/03/2019 - 17:41

На YouTube з'явілася відэа, як ствараліся цмокі для "Гульні тронаў". Прэм'ера апошняга сезона папулярнага амерыканскага серыяла ў жанры фэнтэзі адбудзецца праз месяц — 14 красавіка. А пакуль студыя Pixomondo вырашыла падзяліцца сакрэтамі, як ствараліся візуальныя эфекты. Аднымі з самых складаных былі цмокі. Над іх стварэннеем працавалі дзясяткі чалавек.

Серыял “Гульня тронаў” выходзіць з вясны 2011 года. Ён створаны паводле цыкла раманаў пісьменніка Джорджа Марціна “Песня лёду і полымя”. На прыдуманых кантынентах ідзе крывавая барацьба за ўладу. 7-ы сезон выйшаў на экраны ў 2017 годзе. Восьмы сезон будзе складацца з шасці серый.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі