Вярхоўны суд не змяніў прысуд палітвязню Арцёму Баярскаму

18/02/2022 - 16:08

Вярхоўны суд 18 лютага разглядаў апеляцыйную скаргу палітвязня Арцёма Баярскага на прысуд Мінгарсуда. Прысуд пакінулі без зменаў, паведамляюць праваабаронцы. Гэта значыць, што неўзабаве былога студэнта хімфака БДУ этапуюць ў калонію. 

Арцёма Баярскага асудзілі на пяць гадоў знявоеня на закрытым працэсе. Вядома, што яго вінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала "Мая краіна Беларусь" і тэлеграм-чата "Я выхожу/МКБ", а таксама ва ўдзеле ў адным з вулічных маршаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі