Пашпарт Новай Беларусі атрымалі 600 чалавек

14/10/2026 - 17:06

Пашпарт Новай Беларусі / прэс-служба Офіса Ціханоўскай

Беларускі пашпартны цэнтр выдаў 600 "пашпартоў Новай Беларусі" і рыхтуе дыстанцыйны збор біяметрыі. Яшчэ больш за 60 заявак знаходзяцца ў працэсе апрацоўкі.

Пра гэта "Белсату" расказаў старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Аднак прызнанне дакументу на ўзроўні дзяржаўнага малаверагоднае, прызнаў ён.

"Пашпарты звычайна атрымліваюць людзі, у якіх ёсць складанасці з дакументамі: тэрмін дзеяння традыцыйных беларускіх пашпартоў ужо скончыўся, і гэта здаецца для іх адзіным рашэннем", — кажа Вячорка.  

Паводле яго, ёсць выпадкі, калі "пашпарт Новай Беларусі" дапамагаў у побытавых справах і дзяржаўныя органы ў розных краінах ішлі насустрач, прымалі яго як пасведчанне асобы. Самае важнае пры такіх зваротах — пазначаць, што гэта не пашпарт дзяржавы і ён не мае афіцыйнага прызнання. Мяжу перасякаць з такім дакументам нельга, падкрэслівае Вячорка.

Ён дадае, што Беларускі пашпартны цэнтр прайшоў некалькі праверак: ні ўцечкі інфармацыі, ні рызыкаў бяспекі выяўлена не было.

Вячорка не выключае, што чым больш людзей атрымае пашпарты, тым больш будзе матывацыі ў міжнародных інстытуцыяў і краінаў думаць пра яго прызнанне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі