Ці ўратуюць расійскі дызель і беларускі калій Трампа ад паражэння на выбарах? Эфір

15/10/2026 - 01:25

Антон Пянькоўскі / Еўрарадыё

Рашэнне Трампа зняць на шэсць месяцаў санкцыйныя абмежаванні з расійскага дызельнага паліва і пачаць набываць яго для патрэб спажыўцоў у ЗША выклікала крытыку не толькі ў апанентаў кіруючай партыі ўнутры ЗША, але і сярод саміх рэспубліканцаў. Не кажучы ўжо пра еўрапейцаў, асабліва Украіну. Затое, па меркаванні экспертаў, гэта адкрывае магчымасці для Лукашэнкі. Што праўда, існуе рызыка, што лёс гэтай дызельнай здзелкі будзе такім жа, як і энергетычнага перамір’я, якое аб’явіў Трамп для Расіі і Украіны.

Што насамрэч стаіць за дызельнай здзелкай Трампа з Расіяй і ці была ў ёй патрэба? Як гэтае рашэнне Трампа дапамагае яму схіляць на свой бок электарат напярэдадні выбараў? Як змяняецца сітуацыя на фронце ва Украіне пасля таго, як Трамп абвясціў энергетычнае перамір’е, і чаму Маск далучыўся да ціску Трампа на Украіну? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі