Пра дапамогу на дзяцей, калій і новыя санкцыі ЕС — эфір з Рыжычэнка

15/10/2026 - 01:24

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё

Адной рукой Еўрасаюз працягвае ўводзіць санкцыі, а другой — здымае іх з асабліва настойлівых бізнесменаў. Так, днямі быў уведзены новы “маштабны” санкцыйны пакет у дачыненні да Расіі — і зняты санкцыі з бізнесменаў Міхаіла Гуцарыева і Віктара Шаўцова. І пакуль у Мінску чакаюць, калі ЕС далучыцца да ЗША і пачне здымаць з рэжыму санкцыйныя абмежаванні, судна з беларускім каліем набліжаецца да берагоў ЗША, а ў самой Беларусі ўсё больш кампаній працуе “ў мінус” — банкруціцца нават фірма, якая забяспечвала лукашэнкаўскіх сілавікоў дронамі.
 
Ці закрануць беларускую эканоміку новыя “расійскія” санкцыі ЕС? Чаму ва ўмовах запатрабаванасці беларускіх тавараў на расійскім рынку ў Беларусі працягваюць банкруціцца кампаніі і вытворцы? Як змяняецца дапамога на дзяцей і на чыю карысць? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета і дэлегаткай Каардынацыйнай рады ад спіса “Еўрапейскі выбар” Алісай Рыжычэнка. Праграма выходзіць раз на два тыдні ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі