Барысаўчане хоць і вырваліся з прамой зоны вылету, але іх становішча вельмі няўстойлівае / БАТЭ
14 кастрычніка ў Барысаве адбыўся перанесены матч 16-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. БАТЭ прымаў "Нёман" і прайграў з лікам 0:2.
Перамога гродзенцаў дазволіла ім наблізіцца да лідзіруючай тройкі, а БАТЭ ўпусціў магчымасць яшчэ далей адысці ад зоны вылету і стыкавых матчаў. У "Нёмана" сем перамог у апошніх васьмі матчах.
15 кастрычніка свае перанесеныя матчы 16-га тура правядуць "МЛ Віцебск" і "Дынама-Мінск".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут