Чаму каталіцкая царква пачала маліцца за Лукашэнку? Эфір з тэалагіняй

14/10/2026 - 11:30

Тэалагіня і прадстаўніца ініцыятывы "Хрысціянская візія" Наталля Васілевіч

На мінулых выхадных адбылося тое, чаго ніхто не чакаў, — у Шклове біскуп Аляксандр Яшэўскі памаліўся за Лукашэнку, просячы божага благаславення для яго служэння. Імша праходзіла падчас абласных “Дажынак”, на ёй прысутнічала крыху больш за дзесяць чалавек. Паводле “Хрысціянскай візіі”, гэта першы вядомы выпадак такой публічнай малітвы асабіста за кіраўніка дзяржавы.

Чаму Яшэўскі прапанаваў памаліцца не проста за абстрактную ўладу, а непасрэдна за Лукашэнку? Ці з’яўляецца гэты выпадак палітычным сігналам ад Касцёла ўладам? Ці можа дэманстрацыя лаяльнасці палепшыць адносіны Касцёла з дзяржавай? 

Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуем з тэалагіняй і прадстаўніцай экспертнай супольнасці “Хрысціянская візія” Наталляй Васілевіч у 15 гадзін па мінскім часе. 

Далучайцеся да стрыма і дасылайце свае пытанні, але толькі калі вам гэта бяспечна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі