У раёне аэрапорта Мінск-1 знеслі будынак са знакамітым муралам (фота)

02/06/2016 - 15:30

У раёне аэрапорта Мінск-1 працягваюць разбураць навакольныя будынкі. Авіяцыйны каледж, на сценах якога знаходзіўся знакаміты мурал з папяровым самалёцікам, таксама разбураюць.

Так раней выглядаў гэты мурал. Фота: facebook.com / суполка Signal project

Акрамя таго пад дэмантаж трапляюць і іншыя будынкі — да прыкладу, Камітэт авіяцыі. Яго разбіраюць з дапамогай вежавага крана.

На месцы гэтай забудовы ўздоўж вуліцы Аэрадромнай мусяць з’явіцца жылыя дамы комплекса “Мінск-Мір”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі