Кацярына Сныціна і Беларускі свабодны тэатр атрымалі брытанскі тэатральны прыз

31/03/2026 - 17:43

Кацярына Сныціна 

Былая баскетбалістка Кацярына Сныціна і Беларускі свабодны тэатр заваявалі брытанскі тэатральны прыз Offies 2026 года ў намінацыі "Creation". Гэтай узнагародай быў адзначаны спектакль "КS6: Small Forward".

Пра гэта ў сацсетках паведаміў кіраўнік тэатра Мікалай Халезін.

Гэта біяграфічная пастаноўка, якая расказвае пра спартовую кар'еру Сныцінай, яе эміграцыю, барацьбу за правы і вернасць сабе. У галоўнай ролі выступіла сама баскетбалістка.

Прэм'ера пастаноўкі адбылася ў 2023 годзе ў Нью-Ёрку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі