Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё
Пакуль “паважаны” (са слоў Трампа) Аляксандр Лукашэнка рыхтуецца да візіту ў Вашынгтон, Вашынгтон прапануе Еўрасаюзу самастойна займацца ўрэгуляваннем вайны ва Украіне, часткова аслабляе санкцыі, у той час як ЕС працягвае трымаць жорсткую лінію. Ці можа гэта быць спробай ЗША раскалоць Еўрапейскі Саюз — і якая рэальная мэта такога кроку?
Разам з палітычным аглядальнікам ІА “Позірк” Аляксандрам Класкоўскім абмяркуем, чым гэта можа скончыцца для Украіны: ці атрымаюць краіны магчымасць самастойна адстойваць свае інтарэсы, ці ўзнікнуць новыя рызыкі для рэгіёна? І як гэтыя працэсы могуць паўплываць на Беларусь, улічваючы міжнародныя судовыя ініцыятывы і ролю ЕС у правах чалавека і санкцыйнай палітыцы?
Тым часам амерыканцы адкрыта ўступаюць у гульню вакол беларускага калію, і такога гульца Літве цяжка ігнараваць. Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл лічыць, што Вільня і Мінск павінны сесці за стол перамоваў і Віньня не супраць — але на сваіх умовах. Ці пойдзе калій з Беларусі праз Клайпеду?
Пра гэта і не толькі пойдзе размова ў чарговым эфіры Еўрарадыё.
Стрым пачнецца 31 сакавіка ў 12:00 па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут