Дзмітрый Наважылаў / facebook.com/veratinsky
Дагэтуль няма сувязі з палітвязнем-журналістам Дзмітрыем Наважылавым, якога называлі ў ліку 250 чалавек, памілаваных 19 сакавіка беларускімі ўладамі. Імаверна, ён усё яшчэ застаецца за кратамі, мяркуюць у Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Вялікая група палітвязняў была памілавання ў выніку візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла. 15 чалавек у той жа дзень былі высланыя ў Літву, а 235 застаюцца ў Беларусі.
Сярод тых, каго памілавалі, але дазволілі застацца ў Беларусі называліся і супрацоўнікі медыя: Дзмітрый Наважылаў, Алег Супрунюк, Аляксандр Марчанка, Валерыя Касцюгова і Антон Казельскі.
Пра вызваленне Наважылава па стане на 31 сакавіка звестак няма.
Дзмітрый Наважылаў — былы дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. Яго затрымалі 18 жніўня 2021 года, а ў кастрычніка 2022-га прысудзілі 6 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні і ўхіленні ад падаткаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут