“Добрыя рускія” — дык хто яны такія? Разбіраемся з Дзмітрыем Гурневічам. Эфір

31/03/2026 - 01:04

Дзмітрый Гурневіч / fecebook.com

Ёсць версія, што, нават тыя расіяне, што з'ехалі за мяжу і не падтрымліваюць вайну ва Украіне, працягваюць жыць наратывам "беларусы — нашыя браты" і спрабуюць навязваць нам сваю любоў.

Беларусы рэагуюць на гэта па-рознаму. Нехта з задавальненнем ходзіць на канцэрты расійскіх інагентаў, скача пад песні маладосці ці спявае іх жа ў караоке. 

Тых, хто не скача (ці скача, але шыфруецца), часта можна сустрэць у сацсетках. Добры прыклад — афіша 2-дзённага фестывалю OUTLOUD, які будзе праходзіць у Варшаве ў чэрвені. У кампаніі Барыса Грэбеншчыкова, Манетачкі, Noize MC, Stoptime ды іншых расійскіх зорак беларусы заўважылі свае любімыя гурты J:МОРС і VOLSKI. Пад рэкламай гэтага мерапрыемства ў фэйсбуку Лявона Вольскага прыхільнікі творчасці музыкі пакінулі больш за сто каментароў, з большага — негатыўных. 

Ці сапраўды ёсць сэнс хвалявацца і  хто яны нам, гэтыя “добрыя рускія” [так сёння часта  называюць расіян, якія выступаюць супраць палітыкі Крамля]? Ці варта наладжваць з імі дыялог, падключаць да агульнай барацьбы супраць рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна, ці лепей трымацца чым далей? 

Паразважаць на гэтую складаную тэму ў эфіры Еўрарадыё мы запрасілі журналіста Радыё Свабода Дзмітрыя Гурневіча, які нядаўна ўзяў вялікае інтэрв’ю ў Міхаіла Зыгара — аднаго з самых вядомых расійскіх аўтараў і журналістаў, які адкрыта называе сучасную Расію імперыяй і спрабуе пераасэнсаваць яе гісторыю без прызмы прапаганды. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі