На выбары ў Каардынацыйную раду прэтэндуюць 175 чалавек

01/04/2026 - 09:40

Каардынацыйная рада / Калаж Еўрарадыё

Камісія па выбарах у Каардынацыйную раду скончыла прыём заяваў ад патэнцыйных дэлегатаў. На месцы ў КР чацвёртага склікання прэтэндуюць 175 чалавек, размеркаваныя па дзевяці спісах.

За апошнія дні сакавіка ў гонку ўключыўся яшчэ 61 кандыдат з трох спісаў. У той жа час некаторыя ўдзельнікі КР трэцяга склікання заявілі пра свой няўдзел у выбарах. Гэта, напрыклад, Блок Пракоп’ева — Ягорава і фракцыя "Наша справа".

Таксама ў выбарах у чацвёрты склад Каардынацыйнай рады вырашыла не ўдзельнічаць партыя "Разам", над арганізацыяй якой працуюць прыхільнікі Віктара Бабарыкі.

Частка выбарчых спісаў ужо прайшла рэгістрацыю. Сярод іх — "Еўрапейскі выбар" (17 кандыдатаў, лідар — Валерый Мацкевіч) і "Закон і правапарадак" (12 кандыдатаў, лідар — Сяргей Макар).

Выбары пройдуць цягам трэцяга тыдня траўня 2026 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі