Павел Церашковіч / Еўрарадыё
Беларуская сістэма адукацыі ўсё больш нагадвае інструмент дзяржаўнай палітыкі. Спачатку — ідэя перавесці медыцынскую адукацыю выключна на бюджэтную форму, што выклікала дыскусіі не толькі пра кадравы дэфіцыт, але і пра абмежаванне выбару для абітурыентаў. Потым — нечаканыя адукацыйныя перспектывы: улады заяўляюць пра студэнцкія абмены з Паўночнай Карэяй і падрыхтоўку спецыялістаў у рамках новага супрацоўніцтва.
На гэтым фоне ўзмацняецца і кантроль над самім адукацыйным працэсам. Пракуратура правярае “патрыятычнае выхаванне” школьнікаў і фактычна ўмешваецца ў змест адукацыі. Універсітэты становяцца пляцоўкамі для выязных судовых пасяджэнняў, дзе студэнтам дэманструюць пакаранні — у тым ліку за ўхіленне ад службы ў войску. Такія практыкі ўсё больш выглядаюць як сістэма запалохвання і ідэалагічнага ціску.
Што адбываецца з беларускай адукацыяй? Ці становіцца яна часткай механізму кантролю? І як гэта паўплывае на студэнтаў, выкладчыкаў і будучыню краіны?
Пра гэта і не толькі пагаворым з дарадцам Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Паўлам Цярэшковічам у чарговым эфіры Еўрарадыё.
Эфір пачнецца ў 13:00 па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут