Палітвязні без пашпартоў і рэлігія ў палітыцы — новыя ўдары па беларусах. Эфір

30/03/2026 - 22:08

Наталля Васілевіч

Беларускія ўлады працягваюць шукаць новыя спосабы ціску нават пасля вызвалення палітвязняў. Паводле сведчанняў былых зняволеных, у тых, каго пасля турмы дэпартавалі з краіны, пачалі ануляваць пашпарты. Людзі даведваюцца пра гэта выпадкова — напрыклад, правяраючы статус дакумента на сайце МУС. Пакуль незразумела, якія наступствы гэта будзе мець, але ўжо відавочна: гаворка можа ісці пра абмежаванні на перамяшчэнне, праблемы з дакументамі і новыя рызыкі для тых, хто і так прайшоў праз зняволенне і вымушаную эміграцыю.

На гэтым фоне ўзнікае пытанне: ці не становіцца пазбаўленне дакументаў новай формай пакарання ўжо пасля вызвалення? І як гэта ўпісваецца ў агульную логіку ціску на грамадзянскую супольнасць? 

Тым часам  у рэгіёне працягваецца наступленне на рэлігійныя ініцыятывы: у Расіі статус "замагента" атрымаў праект, створаны беларускімі хрысціянамі. У Беларусі прадстаўнікі царквы ўсё часцей становяцца ўдзельнікамі дзяржаўнай прапаганды, а вакол рэлігійных арганізацый узнікаюць супярэчлівыя сітуацыі — ад супрацоўніцтва з уладамі да дыскусій пра "дэструктыўную рэлігійнасць".

Дзе праходзіць мяжа паміж рэлігіяй і палітыкай? Ці можна казаць пра сістэмны ціск на вернікаў і рэлігійныя супольнасці? І што азначаюць новыя рашэнні ўлад для былых палітвязняў, якіх фактычна пакідаюць без дакументаў?

Пра гэта і не толькі размаўляем з праваабаронцай і тэалагіняй Наталляй Васілевіч у чарговым эфіры Еўрарадыё.

Стрым пачнецца ў 13:00 па Мінску, задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі