У цэнтральнай Італіі адбыўся землятрус (відэа)

27/10/2016 - 05:57

У цэнтральнай Італіі адбыўся чарговы землятрус. Новыя магутныя падземныя штуршкі былі зафіксаваныя праз дзве гадзіны пасля першага землятрусу магнітудай 5,4 (першы адбыўся ў сераду ў 20.11 паводле беларускага часу, другі — у 22.18). Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", эпіцэнтр другой серыі штуршкоў знаходзіўся прыблізна ў 68 кіламетрах на ўсход ад горада Перуджа. Магнітуда землятрусу склала 6,0 (па іншых звестках — 5,9). Ён адчуваўся нават у Рыме.

Апоўначы ў цэнтральнай Італіі адбыўся трэці землятрус магнітудай 4,6. Ёсць разбураныя будынкі, не менш за восем пацярпелых. Вядома, што адно дзіця атрымала сур'ёзныя раненні. У горадзе Таленціна памёр 73-гадовы мужчына, якога называюць "першай ускоснай ахвярай" землятрусаў. Верагодна, прычынай смерці стаў атрыманы шок.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі