Сурыкаў: Беларускім кіроўцам не трэба будзе атрымліваць расійскія правы

09/06/2017 - 11:24

Беларускім кіроўцам, якія працуюць у Расіі, не трэба будзе атрымліваць расійскія правы. Пра гэта 9 чэрвеня заявіў пасол Расіі ў нашай краіны Аляксандр Сурыкаў, інфармуе БЕЛТА. Як вядома, з 1 чэрвеня ў Расійскай Федэрацыі пачаў дзейнічаць закон, які забараняе працаваць прафесійнымі шафёрамі кіроўцам з замежнымі правамі.

Сурыкаў прызнае, што, прымаючы такі закон, “не ўсё ўлічылі”. Восенню да яго будуць прымацца папраўкі, якія выключаюць патрабаванне мець расійскія правы кіроўцам з краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Пакуль жа ўрадамі Беларусі і Расіі будзе прыняты часовы акт, які дасць магчымасць беларусам спакойна працаваць у Расійскай Федэрацыі. Адбудзецца гэта на наступным тыдні ў Санкт-Пецярбургу на бліжэйшым пасяджэнні Саўміна саюзнай дзяржавы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі