Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё
Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас падчас сустрэчы міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза заявіла, што блакіроўка руху праз Армузскі праліў “можа адбіцца на харчовай бяспецы”. Здавалася б, пры чым тут Беларусь? Але справа ў тым, што размова ідзе пра пастаўкі калійных угнаенняў. Бо “калі сёлета будзе недахоп угнаенняў, то ў наступным годзе будзе і недахоп прадуктаў харчавання”. І вось тут вяртаемся да Беларуськалія і нібыта знятых з беларускай калійкі санкцый ЗША.
Ці паўплывае вайна ў Іране на пазіцыю краін ЕС адносна транзіту беларускага калію і ці здолее Лукашэнка скарыстацца гэтай магчымасцю? Як, па логіцы Лукашэнкі, адрозніваюцца пасрэднікі і як вызначаюць правільных і патрэбных? Што адбываецца з беларуска-расійскім самалётам-“прывідам”, і ці дапамогуць сельгаспрадпрыемствам выжыць візіты Лукашэнкі і Качанавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы Оптымум на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут