У СІЗА інфармацыю пра арыштаваных забаранілі даваць не сваякам

18/03/2026 - 12:47

СІЗА ў Гомелі / Выданне "Наша Ніва"

У следчых ізалятарах (СІЗА) забаранілі даваць інфармацыю аб арыштаваных не сваякам. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Раней з'яўлялася інфармацыя, што такое распараджэнне ад начальства атрымалі дзяжурныя магілёўскага СІЗА, а таксама мінскага СІЗА №1. Цяпер праваабаронцы даведаліся, што такія ж забароны пачалі дзейнічаць у СІЗА па ўсёй краіне.

Інфармацыю можа атрымаць толькі сваяк затрыманага, паказаўшы пашпарт.

Раней інфармацыю пра месцазнаходжанне арыштаванага ў чаканні апеляцыі (пакуль прысуд не набыў законную моц) давалі без праблем любому, хто звярнуўся да дзяжурнага. Людзі з іншых гарадоў карысталіся гэтым і прасілі знаёмых даведацца, ці знаходзіцца іх арыштаваны сваяк у СІЗА, ці яго ўжо этапавалі ў калонію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі