Чаму краіны ЕС не падтрымалі ЗША, і ці нармалізуе Трамп Лукашэнку — эфір

18/03/2026 - 02:15

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Трамп ужо перамог у Іране, але іранскія вайскоўцы чамусьці ўсё адно ствараюць праблемы для марскіх суднаў у Армузскім праліве. І хоць Трампу не патрэбна нічыя дапамога, каб справіцца з гэтай праблемай, але ўсё ж ён паклікаў далучыцца да яе вырашэння краіны НАТА. А яны ў адказ… адмовіліся падтрымліваць ЗША. Затое прэм’ер-міністр Бельгіі нечакана прапанаваў “нармалізаваць” адносіны ЕС з Масквой. Чым выклікаў рэзкі адказ з боку кіраўніцы знешнепалітычнага ведамства ЕС Каі Калас. Праўда, такога ж кшталту “нармалізацыяй” займаюцца ЗША, але ў дачыненні да Лукашэнкі. Для гэтага, у тым ліку, і накіроўваецца зноў у Мінск спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл…

Чаму краіны НАТА не адгукнуліся на прапанову Трампа далучыцца да вайны ЗША супраць Ірана, і як гэта рашэнне адаб’ецца на адносінах Трампа і ЕС? Як распачатая МКС справа адносна злачынстваў лукашэнкаўскага рэжыму ўплывае на рыторыку прыхільнікаў “перагарнуць старонку” і прапаганды? Чаго чакаць ад візіту Коўла ў Беларусь, і ці будзе ўзнімацца пытанне спынення рэпрэсій? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі