Мікола Дзядок
Людзі, якія пасля вызвалення апынаюцца не проста на волі, а ў віры беларускага палітычнага і грамадскага жыцця ў дыяспары, здзіўляюцца таму ўзроўню нецярплівасці адзін да аднаго, агрэсіі і падазронасці, якія пануюць наўкол. Маўляў, у 2020 годзе, калі іх кінулі за краты, такога і блізка не было. І хтосьці шукае вінаватых там, дзе мы ўсе сёння апынуліся, а хтосьці спрабуе працаваць на паразуменне і аб’яднанне. Спрабуе зразумець, “як захаваць надзею ў эміграцыі і што кожны можа рабіць для перамогі ўжо сёння”.
Ці сапраўды выглядае на тое, што беларусы за мяжой ужо страцілі надзею, і як яе ім можна вярнуць? Чаму тыя з палітвязняў, якія раней актыўна бралі ўдзел у працы розных палітычных структур ці ініцыятыў, сёння не спяшаюцца далучацца да існуючых эмігранцкіх інстытуцый, і ці на карысць Беларусі працуюць існуючыя санкцыі? Ці бачны перспектывы ў існаванні Каардынацыйнай рады, і як палітыкі ў выгнанні могуць паўплываць на сітуацыю ў краіне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітвязнем, журналістам, пісьменнікам і актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут