У Мінску затрымалі жонку Мікалая Статкевіча

17/03/2026 - 17:39

Марына Адамовіч / Белсат

У Мінску затрымалі Марыну Адамовіч — жонку экс-палітвязня Мікалая Статкевіча. Паведамленне пра гэта з'явілася ў тг-канале Статкевіча.

"Сёння каля дома затрымалі маю жонку Марыну Адамовіч. Нібыта, хочуць узяць тлумачэнні пра атрыманне ёй праваабарончай прэміі Homo Homini ў Празе замест мяне. Чакалі каля дома. Адзін назваўся следчым Казловым. Пакуль інфармацыі няма", гаворыцца ў паведамленні.

Праваабарончую прэмію Homo Homini, прысуджаную Статкевічу, уручылі 11 сакавіка ў празе яго жонцы Марыне Адамовіч. Адзначалася, што прэмія прысуджаная за "нязломную мужнасць і выключны ўклад у дэмакратычны рух у Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі