На складах у Мінску ляжыць 118% сярэднямесячнага выпуску прадукцыі

18/03/2026 - 10:33

Склад, ілюстрацыйнае фота

Стала вядомая статыстыка пра ўзровень складскіх запасаў у прамысловасці па стане на 1 сакавіка.

Паводле аператыўных ацэнак чыноўнікаў, на складах Беларусі на пачатак месяца ляжала прадукцыя на 12,201 млрд рублёў. Гэта на 17,7% больш у параўнанні з 1 сакавіка 2025 года, заўважае выданне banki24.by.

Адзначаецца, што ўзровень запасаў на складах дасягнуў 90,6% ад сярэднямесячнага выпуску прадукцыі, хаця год таму складаў 75,7%. А ў Мінску затаваранасць складоў і ўвогуле склала 118,4%.

Павелічэнне запасаў тлумачаць нізкім попытам на беларускую прадукцыю ў Расіі. Для большасці беларускіх прамыслоўцаў расійскі рынак збыту застаецца самым важным сярод знешніх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі