Польскія фермеры паліваюць свіным гноем мяжу з Беларуссю

18/06/2024 - 12:31

Фермеры паліваюць гноем мяжу з Беларуссю / OOPR

Уздоўж аднаго з участкаў мяжы з Беларуссю польскія фермеры разлілі свіны гной. Так яны спадзяюцца адпудзіць парушальнікаў-мусульманаў ад спробаў незаконна трапіць у Еўрасаюз.

Відэа акцыі з'явілася на старонцы Агульнапольскага пратэсту фермераў (OOPR) у сацсетцы X.

У каментары выданню Wirtualna Polska адзін з удзельнікаў патлумачыў: "Мы пачынаем паліваць памежную паласу на польска-беларускай мяжы свіным гноем. Гэтым мы паказваем, што салідарныя з нашымі сілавымі структурамі. Мы пакажам уладам, як трэба абараняць нашу тэрыторыю".

Фермеры мяркуюць, што перасякаць залітую свіным гноем паласу не стануць мігранты, якія вызнаюць іслам (яны лічаць свінню нячыстай жывёлай). А такія мігранты, на думку пратэстоўцаў, складаюць большасць сярод мігрантаў.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі