Апазіцыя плануе выставіць каля 300 кандыдатаў на парламенцкіх выбарах

16/06/2016 - 11:08

Апазіцыйныя структуры, якія ўвайшлі ў кампанію па назіранні "Права выбару", плануюць выставіць 195 кандыдатаў у 110 акругах на выбарах у Палату прадстаўнікоў у верасні 2016 года. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску кампаніі назірання "Права выбару-2016" намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч. Губарэвіч прызнае, што невядома, колькі чалавек у выніку будзе зарэгістравана. Агулам ад дэмакратычных структур можа выступіць да 300 дэмакратычных кандыдатаў.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасня. Яны ўпершыню пройдуць у адзін тур — пераможа той з кандыдатаў, які набярэ хаця б на адзін голас больш, чым яго канкурэнт.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі