Анонс "Гукання вясны" / Веткаўскі музей
У Ветцы адмянілі традыцыйнае свята “Гуканне вясны”, якое планавалася правесці 22 сакавіка. Пра гэта паведаміў Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый, заўважыла выданне "Штодзень".
Музей на пачатку тыдня апублікаваў анонс свята, а ўжо на наступны дзень заявіў пра адмену. Установа растлумачыла, што ад святкавання адмовіліся "ў сувязі з рэкамендацыяй не праводзіць масавыя мерапрыемствы ў памяць сумнай гадавіны Хатынскай трагедыі".
Гуканне вясны — адно з найбольш вядомых народных беларускіх святаў. Яно сімвалізуе развітанне з зімой і прыход новага жыцця. На Гомельшчыне яго, як і іншыя традыцыйныя святкаванні, аднаўляла і папулярызавала мясцовая суполка "Талака".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут