Плошча-2006 / RFE/RL
Сёння спаўняецца 20 гадоў з часу Плошчы-2006.
19 сакавіка 2006 года ў Беларусі прайшлі чарговыя прэзідэнцкія выбары. Паводле падлікаў Цэнтрвыбаркама, Лукашэнка на тых выбарах набраў 82,6% галасоў. Мілінкевіч — 6%, Гайдукевіч — 3,5%, Казулін — 2,3%.
На знак пратэсту супраць такіх вынікаў на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску ўтварылася намётавае мястэчка. Такім чынам людзі патрабавалі адстаўкі Лукашэнкі і ўрада.
Намёты на плошчы прастаялі чатыры дні. Цягам усіх гэтых дзён міліцыя затрымлівала тых, хто нёс пратэстоўцам прадукты ці ішоў іх падтрымаць.
Пратэсты завяршыліся паходам калоны ў бок Акрэсціна, якую ўзначаліў Аляксандр Казулін. Мірнае шэсце было жорстка разагнанае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут