Андрэй Даўбянецкі / Еўрарадыё
19 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — актывіст суполкі беларусаў Х’юстана, жыхар Тэхаса, адзін з дырэктараў культурніцкай арганізацыі “БелФэст” Андрэй Даўбянецкі.
Нам шмат гадоў убівалі ў галовы, што “мы, беларусы, з братняю Руссю” — гэта непадзельны тандэм, толькі ў складзе якога мы нечага вартыя і на нешта здольныя. Але нам жыццёва неабходна нарэшцэ выйсці з ценю гэтага “вялікага ўсходняга суседа” і стаць самастойнай і самадастатковай адзінкай ва ўсіх сэнсах — палітычным, эканамічным, культурніцікім, філасофскім і гэтак далей. Для гэтага мы, найперш, мусім дасягнуць дабрабыту, пры якім жыць у Беларусі і быць грамадзянінам гэтай краіны будзе гонарам. І мы абавязкова гэтага даможамся, перакананы Андрэй Даўбянецкі.
Пра тое, чаму мы павінны захоўваць сваю беларускасць, дзе б мы тэрытарыяльна ні знаходзіліся, ці трэба цягнуць у беларускасць тых грамадзян Беларусі, хто лічыць сябе “рускім”, і ці магчыма вярнуць сабе краіну мірным шляхам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Даўбянецкім.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут