Помста: што “сілавікі” не прабачылі блогеру Спірыну, і як адпомсцілі — эфір

19/03/2026 - 01:17

Павел Спірын

Блогер Павел Спірын стаў вядомы пасля таго, як выклаў на публіку ў 2019 годзе свой фільм, прысвечаны наркагадлю ў Беларусі. Тэма не новая, але Спірын паказаў, што ў аўтарытарнай Беларусі без “крышавання” сілавымі структурамі ніякі наркагандаль не быў бы магчымы. То-бок фактычна было засведчана, што прадстаўнікі сілавых структур Лукашэнкі гэтым бізнесам і займаліся. Потым была спроба Спірына балаціравацца на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, але атрымаў адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Пасля гэтага блогер стаў даверанай асобай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Аднак 9 верасня 2020 года быў затрыманы і ў выніку асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў зняволення. Выйшаў напрыканцы 2025 года на волю па сканчэнні тэрміну, але неўзабаве быў вымушаны з’ехаць з краіны.

Як да аўтара фільма пра сілавікоў-наркагандляроў ставіліся ў месцах зняволення прадстаўнікі адміністрацыі і крымінальнікі? Што дапамагала трымацца ў зняволенні, і якія самыя вострыя ўспаміны і ўражанні? Ці будзе працягваць займацца блогерствам і ці плануе ўдзельнічаць у палітычным жыцці дыяспары? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі