Кацярына Ваданосава і Васіль Калач
Аўтары медыя-праектаў “Трызуб і Пагоня” і “Сармат” кампаніі “Будзьма беларусамі” Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч выпраўляюцца ў тур па гарадах Польшчы. Яны наведаюць Лодзь, Варшаву, Быдгашч і Кракаў з дыскусіяй-выставай “Гонар і Годнасць”, падчас якой раскрыюць міфы і праўду пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага. Карацей, будуць расказваць і паказваць усё тое (і нават звыш таго!), за што лукашэнкаўскі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да Кацярыны Ваданосавай.
Што такое шляхта, і на якой мове “панове” размаўлялі? Якую спадчыну пакінула па сабе наша шляхта, і дзе гістарычная праўда, а дзе — міф? Чаму рэжым Лукашэнкі так ненавідзіць сапраўдную беларускую гісторыю, і якім чынам мы можам адстаяць нашу гістарычную праўду? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё са спявачкай, вядоўцай праграмы Nitka Zorka, заснавальніцай Школы традыцыйнага строю Кацярынай Ваданосавай і акцёрам, рэжысёрам, фехтавальшчыкам і папулярызатарам гісторыі Васілём Калачом у 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут