ЦТ і выпускныя іспыты плануецца сумясціць з 2023 года

24/08/2021 - 09:23

У Беларусі плануюць сумясціць цэнтралізаванае тэставанне і выпускныя іспыты ў школах. Пра гэта на Рэспубліканскім педсавеце заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Новаўвядзенне, па яго словах, запланаванае на 2023 год.

"З 2023 года ў 11-м класе прапануецца ўвядзенне Нацыянальнага дзяржаўнага іспыту. Гэта прадугледжвае правядзенне выпускных іспытаў па матэматыцы і адной з дзяржаўных моў па выбары ў фармаце цэнтралізаванага тэставання", — перадае БЕЛТА словы міністра.

Ён дадаў, што гэтую ідэю падтрымліваюць 70% настаўнікаў і больш за 60% вучняў і бацькоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі