Беларускую канькабежку Марыну Зуеву дыскваліфікавалі на Алімпіядзе

12/02/2018 - 14:15

На Алімпіядзе-2018 беларускую канькабежку Марыну Зуеву дыскваліфікавалі пасля фінішу на дыстанцыі 1500 м.

У забегу наша суайчынніца спаборнічала з кітаянкай Цьянь Руінін і на фінішы крыху апярэдзіла саперніцу, піша tut.by. Аднак потым суддзі анулявалі вынік Зуевай. 

Падчас дыстанцыі пры спробе змены дарожак спартсменкі злёгку сутыкнуліся, але працягнулі бегчы. Вінаватай у сітуацыі прызналі Зуеву, таму яе дыскваліфікавалі за парушэнне правілаў змены дарожак.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі