“Лепей не будзе”: што рабіць, калі ВНЖ давядзецца чакаць даўжэй — эфір

05/11/2026 - 02:41

Вольга Дабравольская / Еўрарадыё

Чакаць, што справы па відах на жыхарства пачнуць разглядацца хутчэй, беларусам Польшчы пакуль не варта. Толькі ў мазавецкага ваяводы на разглядзе больш за 190 тысяч спраў, таму тэрміны могуць расці далей. Запыты на абарону Упраўленне па справах замежнікаў будзе ацэньваць паасобку. Але спасылак на падзеі 2020–2022 гадоў для атрымання гэтага статусу ўжо не хопіць. Адзіная добрая для беларусаў навіна ў тым, што пытанне з падаўжэннем тэрміну дзеяння “пашпарта падарожніка”, здаецца, зрушылася з месца. Такі вынік апошняй сустрэчы ва Упраўленні па справах замежнікаў.

Ці існуюць варыянты дзеянняў у выпадку, калі выдача ВНЖ зацягваецца? Як мінімізаваць верагоднасць адмовы ў наданні міжнароднай абароны? Ці чакаць, што бліжэйшым часам сітуацыя з падаўжэннем тэрміну дзеяння “пашпарта падарожніка” будзе вырашана станоўча? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская ў 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі