Чабор / Euroradio
У Беларусі скончылася галасаванне за расліну 2027 года. Яго праводзілі "Батанічнае таварыства" пры падтрымцы партала "Смартпрэс" і кампаніі "Дзікая прырода".
Як паведамляе тэлеграм-канал "Дзікая прырода побач", на пяці анлайн-пляцоўках, дзе вялося галасаванне, было атрымана 3277 галасоў.
Першае месца заняў чабор, які атрымаў 1118 галасоў (34%.) На другім аказаўся дуб звычайны — 783 галасы (24%). Трэцяе заняў венерын чаравічак — 594 галасы (18%).
Раслінай 2026 года быў прызнаны верас звычайны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут