Коўл падчас сустрэч не падымаў пытанне транзіту беларускага калію — кіраўнік МЗС Літвы

05/11/2026 - 17:00

Джон Коўл і Кястуціс Будрыс / МЗС Літвы

Улады Літвы абвяргаюць, што адміністрацыя Трампа цісне на іх, каб адкрыць Клайпедскі порт для транзіту беларускіх калійных угнаенняў. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літву Кястуціс Будрыс, каментуючы артыкул у выданні Politico.

"Магу запэўніць і адказна заявіць: нічога падобнага ў дадзены момант не адбываецца", — перадае LRT словы Будрыса.

На мінулым тыдні пра такі ціск напісала выданне Politico, спаслаўшыся на чатырох еўрапейскіх службовых асоб. У выданні заявілі, быццам спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл цікавіўся ў літоўскіх дыпламатаў магчымасцю змякчыць блакаду беларускіх тавараў. Такія ж размовы прадстаўнікі ЗША нібыта вялі і ў Латвіі.

Будрыс запэўніў, што такіх размоваў не было. Паводле яго, Коўл падчас некалькіх сустрэч увогуле не згадваў пра транзіт беларускіх угнаенняў.

"Не ведаю, з якой столі яны ўсё гэта напісалі, не ўяўляю, хто гэтыя крыніцы, але мне пра падобнае нічога не вядома. Не выключаю 1% верагоднасці, што я наогул нічога не ведаю пра тое, што адбываецца ў краіне, (...) але калі без жартаў, то магу сказаць, што цяпер нічога гэтага няма", — падкрэсліў Будрыс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі