Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё
У ЗША прайшлі прамежкавыя выбары, і рэспубліканцы на чале з Дональдам Трампам разгромна прайгралі, страціўшы адначасова і Кангрэс, і Сенат. Амерыканісты (як аматары, так і прафесіяналы) жартуюць, што як раней выбаршчыкам абрыдла “левая павестка” дэмакратаў, што і стала прычынай перамогі Трампа, так цяпер незадаволенасць амерыканцаў “кансерватыўна-карупцыйнай павесткай” прывяла да паражэння рэспубліканцаў. А вось тэма ўплыву вынікаў выбараў на адносіны ЗША з рэжымам Лукашэнкі, “перамоўны трэк” Вашынгтона з Мінскам і вызваленне палітвязняў застаецца адкрытай…
Ці быў прадказальны такі разгромны для рэспубліканцаў вынік выбараў? Як “дэмакратычныя” Кангрэс і Сенат будуць уплываць на знешнюю палітыку ЗША? Ці чакаць бліжэйшым часам, што Коўл ізноўку прыедзе ў Мінск і вызваленні палітвязняў працягнуцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут