Анатоль Лябедзька і Маргарыта Ворыхава / Еўрарадыё
Пакуль прадстаўнікі палітычных ды грамадзянскіх структур дэмсіл бяруць удзел у працы розных міжнародных структур — ад Савета Еўропы, Еўрапарламента ды Паўночнай Рады да праграм абмену ў ЗША, — у дыяспары сканчаецца спрэчка адносна “Ліста палітвязняў”. Дайшло да таго, што фракцыя “Наступ” у Каардынацыйнай радзе абвінаваціла Офіс Ціханоўскай у антыгуманізме. А ў гэты ж час, да прыкладу, генсек АБСЕ наведвае Мінск для ўдзелу ў Канферэнцыі па бяспецы…
Чаму варта і патрэбна змагацца за прысутнасць у міжнародных парламенцкіх арганізацыях і што тая прысутнасць дае беларусам? Якія на сёння галоўныя праблемы ў дэмсіл і ці магчыма іх вырашыць? Што не так з паездкай генсека АБСЕ ў Мінск і пра што гэтая паездка сведчыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Маргарыта Ворыхава і кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут