25 сакавіка не будзе дзяржаўным святам, пакуль Лукашэнка будзе пры ўладзе

10/04/2018 - 13:41

Ролю Беларускай Народнай Рэспублікі грамадзянам нашай краіны яшчэ давядзецца зразумець. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных СМІ 10 красавіка, інфармуе БЕЛТА

Ён паведаміў, што як гісторык па адукацыі вывучаў гэтую тэму. Па словах беларускага кіраўніка, у нашай дзяржаве пакуль не разумеюць, што такое БНР і якую ролю яна адыграла.

З аднаго боку, кажа Лукашэнка, стваральнікі БНР хацелі адзінства для краіны, а з другога — звярталіся па дапамогу да нямецкага кайзера. Адказваючы на ​​пытанне ад інтэрнэт-карыстальнікаў, кіраўнік Беларусі заявіў, што пакуль ён кіруе дзяржавай, 25 сакавіка не будзе дзяржаўным святам.

Лукашэнка спаслаўся на тое, што ёсць Дзень Незалежнасці — 3 ліпеня. "У нас ёсць Дзень Незалежнасці, і калі б мы тады не перамаглі, то сапраўды ніякай незалежнасці не было б", — сказаў кіраўнік дзяржавы. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі