Знайшоўся вайсковец, які збег з вайсковай часці пад Лепелем

11/12/2019 - 11:56

Знайшоўся салдат тэрміновай службы, які сёння ўначы ўцёк з вайсковай часці. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны.

"Дазнавальнікі вайсковай камендатуры выяўляюць прычыны самавольнай адлучкі", — гаворыцца ў інфармацыі прэс-службы.

Як распавядала Еўрарадыё, інцыдэнт адбыўся ў вайсковай часці 71327, размешчанай каля вёскі Заслонава Лепельскага раёна. Салдат, які яшчэ не прымаў прысягу, уцёк з часці без зброі. Яму пагражае адміністрацыйная адказнасць, бо ён адсутнічаў у часці менш за двое сутак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі