Здарэнне ў Гомелі: радыяцыйны фон груза ў самалёце перавышаў норму ў 250 разоў

20/03/2017 - 14:49

Радыяцыйны фон груза ў самалёце, які ляцеў праз Беларусь, перавышаў норму ў 250 разоў. Пра гэта РІА "Новости" заявіў начальнік упраўлення памежнага кантроля Дзяржпамежкамітэта нашай краіны Алег Ляшук.

Як вядома, 20 сакавіка першым пра здарэнне распавёў Аляксандр Лукашэнка. Пазней Дзяржпамежкамітэт Беларусі паведаміў, што адбылося яно 19 сакавіка ў аэрапорце Гомеля. Адзначалася, што самалёт не быў пасажырскім. У ім была скрыня з маркіроўкай аб iанiзуючым выпраменьванні. На груз былі адпаведныя дакументы.

Фота: gpk.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі