Студэнты БДМУ
Медуніверсітэты Беларусі не плануюць прымаць у гэтым годзе платнікаў. Пра гэта яшчэ не абвешчана, але такую выснову можна зрабіць па кантрольных лічбах прыёму, якія ўжо публікуюцца.
Напрыклад, у БДМУ паказалі табліцу, дзе ў калонцы "на ўмовах аплаты" стаяць прочыркі, акрамя як на завочным фармацэўтычнага.
Аналагічныя табліцы дэманструюць у Гомельскім і Гродненскім медуніверсітэтах.
Улады змагаюцца з дэфіцытам дактароў у Беларусі ўжо некалькі гадоў. Сярод прапаноў было падоўжыць тэрмін размеркавання для студэнтаў-медыкаў да трох ці нават да пяці гадоў. Аднак, выглядае, што вырашылі адмовіцца ад платнікаў, каб было больш бюджэтнікаў — адпаведна і больш тых, хто потым пройдзе праз размеркаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут