“Канструктыўны дыялог” ЗША з Лукашэнкам: ці будзе ў яго ўцягнуты ЕС — эфір

23/03/2026 - 01:33

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Пасля чарговага візіту ў Мінск спецпрадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла былі вызвалены чарговыя 250 палітвязняў. Прычым гэтым разам пераважнай большасці вызваленых дазволілі застацца ў Беларусі — з краіны дэпартавалі толькі 15 чалавек. Як гэта звычайна практыкуе рэжым — без пашпартоў. Наўзамен ЗША здымаюць санкцыйныя абмежаванні з “Белінвестбанка”, Банка развіцця і Міністэрства фінансаў, а Беларуская калійная кампанія і “Беларуськалій” выкрэсліваюцца з усіх санкцыйных спісаў. “Гэта стала магчымым дзякуючы актыўнай дыпламатыі, узаемадзеянню і канструктыўнаму дыялогу — дзякуючы намаганням усіх уцягнутых бакоў”, — кажуць прадстаўнікі Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі. Аднак Еўропа ніяк, нягледзячы на намаганні сяброў Кааліцыі, у гэты працэс не ўцягваецца.

Што падштурхоўвае ЗША не пакідаць па-за ўвагай пытанне беларускіх палітвязняў і што азначае рашэнне рэжыму Лукашэнкі пакінуць большасць вызваленых у краіне? Ці варта разлічваць на далучэнне Еўропы да працэсаў вызвалення і паляпшэння адносін з Беларуссю? Чаму Рыжанкова адправілі на час прыезду Коўла на польскую мяжу, і ці стане працягам дыялогу з ЗША спыненне рэпрэсій? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, сябрам Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Валерыем Кавалеўскім у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі