Чытаць болей: Российские дроны летают над Беларусью. Чем это опасно? Объясняет эксперт
Паводле паведамленняў, гук чулі ў розных раёнах сталіцы. Гэта адбылося ў ноч, калі Расія ў чарговы раз атакавала Украіну.
Ад імя занепакоенай мінчанкі журналістка Еўрарадыё абзваніла некалькі раённых аддзяленняў МНС. У адным з іх нам паспрабавалі растлумачыць паходжанне дзіўнага гуку.
— Сёння ноччу ў раёне парка Чалюскінцаў было чуваць страшны гул. У інтэрнэце людзі пішуць, што чулі яго і ў іншых раёнах. Што здарылася?
— Ну, калі каля парка Чалюскінцаў, учора там было ДТЗ: на вялікай хуткасці аўтамабіль BMW урэзаўся ў мачту асвятлення, і гэтую мачту разнесла па праспекце!
— У 2 гадзіны ночы?
— А, не…
— Гэта не аварыя. Там быў менавіта гул… можа, гэта дрон?
— У нас па зводцы нічога няма. Хутчэй за ўсё, гэта лятаў верталёт МНС, у нас заключаны дагавор на абслугоўванне цепласетак. Сэнс у тым, што да верталёта знізу падключаны цеплавізар, які пасля зімы выяўляе разрывы трубаправода.
Такія верталёты лятаюць даволі позна і нізка. Напрыклад, ва Уруччы яны пастаянна лятаюць, там ёсць яшчэ аэрапорт у Ліпках, таму мінчане часта чуюць.
— Я ўсё роўна хвалююся. Нас папярэдзяць, калі нешта пачнецца?
— Вядома. Вы можаце патэлефанаваць у аддзел грамадзянскай абароны, і вам растлумачаць, як гэта адбываецца. Штогод нашы спецыялісты праводзяць кансультацыі на прадпрыемствах, каб людзі ведалі, як сябе паводзіць. Часта праводзяцца розныя вучэнні. Людзі, якія жывуць побач з вайсковымі часцямі, пастаянна нешта чуюць.
— Думаеце, вайна пачнецца?
— Думаю, не. Усё ў нас будзе добра.
У Мінскім гарадскім упраўленні МНС раяць: калі вы чуеце гукі, якія вас палохаюць, адразу тэлефануйце на нумары 101 і 112.