Новы “любімец” Трампа: які выбар паміж Трампам і Пуціным зробіць Лукашэнка — эфі

24/03/2026 - 01:15

Павел Усаў / Еўрарадыё

Падчас размовы са спецпрадстаўніком Трампа па Беларусі Джонам Коўлам Лукашэнка ў сваім стылі нагаварыў шмат кампліментаў Дональду Трампу. Што вельмі спадабалася гаспадару Белага дома. Спадабалася да такой ступені, што на афіцыйнам ТГ-канале Трампа (на рускай мове), пачалі даваць цытаты Лукашэнкі. З іншага боку, ёсць і, так бы мовіць, відавочныя для беларусаў вынікі: былі вызвалены яшчэ 250 палітвязняў і зняты чарговыя санкцыі. Апроч таго, з’явілася надзея, што і вызваленні працягнуцца, і ўзровень рэпрэсій лукашэнкаўскі рэжым вымушаны будзе зменшыць.

Ці варта звяртаць увагу на абмен кампліментамі паміж Лукашэнкам і Трампам, і пра што такія паводзіны “лапідарнага генія” з Белага дома сведчаць? Што азначае рашэнне рэжыму Лукашэнкі пакінуць большасць вызваленых у краіне, і ці рэальна разлічваць на змяншэнне ўзроўню рэпрэсій? Ці варта разлічваць на далучэнне Еўропы да працэсаў вызвалення і паляпшэння адносін з Беларуссю, і пра што сведчыць з’яўленне фота Мельнікавай? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым у 12:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі